VOOZH about

URL: https://generation.by/news5052.html

⇱ Названыя 12 лепшых кніг 2011 году — Generation.by


generation.by
публікацыі фотаблог форум logbook
Далучыцца Увайсьці

Названыя 12 лепшых кніг 2011 году

Абвешчаны лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую кнігу прозы, выдадзеныю беларускім аўтарам у 2011 годзе. Прэмія — адзіная ў Беларусі ўзнагарода выключна за кнігу прозы — абяцае акрамя літаратурнага аўтарытэту яшчэ і, гледзячы па ўсім, немалы фінансавы дэсэрт. На яго атрыманьне прэтэндуюць Лявон Вольскі, Артур Клінаў, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Апублікаваны 12 беларускіх аўтараў, намінаваных на прэмію імя Ежы Гедройца за кнігі, выдадзеныя ў 2011 годзе. Кнігі вызначаныя журы прэміяй ў якасьці прэтэндэнтаў на атрыманьне галоўнага прызу — грашовай узнагароды ад аднаго зь беларускіх банкаў, а таксама магчымасьць выдаць свой твор у Польшчы. Акрамя гэтага пераможцу абяцаюць шматлікія запрашэньні ў эўрапейскія дамы творчасьці.

Прэмія імя Ежы Гедройца будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакумэнталістыкі, эсэістыкі.

Што пачытаць.

Лепшыя беларускія па вэрсіі журы прэмія імя Ежы Гедройца. Сьпіс падаецца ў альфабэтным парадку:

  • Уладзіслаў Ахроменка. Тэорыя змовы. Менск, Логвінаў;
  • Альгерд Бахарэвіч. Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
  • Лявон Вольскі. Міларусь. Менск, Мэдыял;
  • Віктар Карамазаў. Мастак і парабкі. Менск, Мэдысонт;
  • Павал Касьцюкевіч. Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту. Менск, Логвінаў;
  • Артур Клінаў. Шалом. Менск, Логвінаў;
  • Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
  • Ян Максімюк. Словы ў голым полі. Менск, Логвінаў;
  • Віктар Марціновіч. Сьцюдзёны вырай. Электроннае выданьне, 34mag.net;
  • Ала Сямёнава. У сьвятой краіне выгнаньня. Менск, Кнігазбор;
  • Андрэй Федарэнка. Мяжа. Менск, Літаратура і Мастацтва;
  • Макс Шчур. Ліст, знойдзены на папялішчы. Познань, Белы крумкач.

А хто ў журы?

👁 Андрэй Хадановіч

Паэт Андрэй Хадановіч — адзін з тых, хто вырашыць лёс «самай прэстыжнай прэміі для празаікаў»

У журы прэміі ўвайшлі філёзаф Валянцін Акудовіч, паэт Уладзімір Арлоў, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, паэт Андрэй Хадановіч і іншыя літаратары і грамадзкія дзеячы.

Віктар Марціновіч, адзін з трапіўшых у пісьменьнікаў, ужо назваў прэмію Гедройца «патэнцыйна самай прэстыжнай прэміяй для празаікаў».

Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца — амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі , Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Празь некалькі тыдняў будзе абвешчаны прэміі, а ў сакавіку — імя яе пераможцы.

Каментары праз FACEBOOK



TOP AND UNDERGROUND
ПУБЛІКАЦЫІ ДА ТЭМЫ



Follow @generationby


GENERATION.BY ў VKONTAKTE
Пра праект  |  Аўтары публікацыяў  |  Кантакты

© 2007-2017 Generation.bY, © 2003-2006 Studenty.by. Пры выкарыстанні тэкстаў, фота й іншых матэрыялаў сайту гіперспасылка на Generation.bY абавязковая. Малюнкі: Creatarka
In 0.0525 seconds.