VOOZH about

URL: https://34mag.net/post/mova

⇱ Прэм’ера рамана «Мова» Віктара Марціновіча на 34mag


34mag прэзентуе рускі пераклад новага рамана Віктара Марціновіча «Мова» – лінгвістычнага баевіка пра будучыню, у якой Беларусі ўжо няма, але нешта ўсё ж засталося.

👁 Image

«Мова»

© Марціновіч Віктар Валер’евіч, 2014
© Міхеева Лідзія Сяргееўна, пераклад, 2014
© 34mag.net, 2014

«Мова» – другі беларускамоўны раман Марціновіча пасля «Сцюдзёнага выраю». «У “Мове” я паспрабаваў сабраць у незвычайным сюжэце маё разуменне багажу праблем, звязаных з нашай ідэнтычнасцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасцю, з правінцыйнасцю, з гатоўнасцю адмовіцца ад свайго», – кажа аўтар.

Як і ў гісторыі з папярэднім раманам «Сфагнум», новы твор выходзіць таксама на дзвюх мовах і на некалькіх пляцоўках. Беларускі арыгінал кнігі выпускае выдавецтва «Кнігазбор». Рускі пераклад ад Лідзіі Міхеевай выходзіць электронным бясплатным рэлізам на «Першаку» і ў папяровай серыі «Бібліятэка 34mag» літаратурнага дому «Логвінаў».

«Мова» – ужо трэці раман Марціновіча, прадстаўлены на мультылэйбле «Пяршак». Вялікае інтэрв’ю пісьменніка з нагоды выхаду «Мовы» ты можаш прачытаць тут

👁 Image

Пераклад з беларускай – Лідзія Міхеева
Карэктура – Аляксандра Дорская
Ідэя вокладкі – Ганна Крук
Дызайн – Кася Сырамалот
Вёрстка – Іван Свешнікаў
Відэа – Караліна Палякова
Куратар выдання – Антон Кашлікаў
У афармленні вокладкі выкарыстаная карціна Язэпа Драздовіча «Касмаполіс» (1931)

Раман «Сцюдзёны вырай» ты можаш бясплатна атрымаць тут.

Раман «Сфагнум» знаходзіцца тут.

Набыць папяровую версію кнігі можна ў менскай кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а).

  • ПАДЗЯЛІЦЦА:
  • 27613

Чытаць яшчэ:

29172

«Ноч»

Прэзентуем на 34mag новы раман Віктара Марціновіча – выходзь на дарогу і не бойся казлакапытых.

13772

«Сцюдзёны вырай»

Першы беларускамоўны раман вядомага пісьменніка і журналіста.

10537

«Бывшие»

Шызафрэнічная гісторыя аднаго кахання без надзеі на выратаванне.

12576

«Рома едзе. Кніга 2»

Прэзентуем другую частку кнігі Рамана Свечнікава пра падарожжа вакол свету.

КАМЕНТАРЫ (1)

Stefan | 9.10.2017 00:34

A dzie znajdu aryhinał u farmacie epub?

1 0 +1

На галоўнай:

1145

Тваё сабачае цела. Нататкі астэапаткі

Вольга Цяшкевіч – пра тое, як пачуць сваё цела.

Паказаць болей Паказаць болей