VOOZH about

URL: https://be.wikipedia.org/?oldid=2637491

⇱ Нягое I Басараб — Вікіпедыя


Перайсці да зместу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нягое I Басараб
рум.: Neagoe I Basarab
👁 Image
👁 Image
👁 Сцяг
гаспадар Валахіі
1512 — 1521
Папярэднік Улад V Тынэр
Пераемнік Тэдош I

Нараджэнне 1482
Смерць 15 верасня 1521(1521-09-15)
Месца пахавання
Род Краявеску
Бацька Пырву Краявеску
Жонка Милица Бранковић[d]
Дзеці Тэдош (Феадосій) I
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
👁 Лагатып Вікісховішча
 Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нягое I Басараб (рум.: Neagoe I Basarab) (пам. 15 верасня 1521) — гаспадар Валахіі з дынастыі Краявеску (1512—1521). Сын вялікага валашскага ворніка баярына Пырву Краявеску.

Магутны баярскі род Краявеску быў выгнаны валашскім гаспадаром Уладам Тынэрам з Валахіі. Краявеску беглі ў турэцкія ўладанні, дзе атрымалі ваенную дапамогу. У студзені 1512 г. валашскі гаспадар Улад Тынэр быў разгромлены ў бітве пад Бухарэстам, узяты ў палон і забіты. Новым гаспадаром быў абвешчаны Нягое Краявеску, які прыняў прозвішча Басараб і прадставіўся сынам гаспадара Басараба IV Цэпелюша.

Валашскі гаспадар Нягое Басараб змог дамагчыся пэўнай стабільнасці, павялічыць дабрабыт дзяржавы і яе прэстыж. Імкнуўся рэарганізаваць дзяржаўныя, падатковыя і судовыя органы кіравання. Падтрымліваў цесныя сувязі з Трансільваніяй і Малдавіяй, усталяваў адносіны з Польшчай, Венецыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Папскім Прастолам. Нягое Басараб збіраўся прыняць удзел у антытурэцкай кааліцыі.

Зноскі

Спасылкі