👁 Image rave_by – гэта інтэрнэт-суполка беларускіх меламанаў, прыхільнікаў электроннай музыкі, людзей, якія крочаць па жыцьці ў вялікіх навушніках і зяляных кедах, любяць рэйвы й танцавальную культуру, - рэйвераў. I. Агульнае: - Доўгія тэксты й фотасправаздачы варта хаваць пад lj-cut - 👁 Image rave_by – адкрытая суполка, да якой могуць далучыцца ўсе жадаючыя. - у community тры асноўныя мовы: беларуская (пажадана), ангельская й руская.
II. Вітаецца: разьмяшчэньне - Міксаў, падкастаў і кампіляцыяў беларускага rave-руху. - Новых рэлізаў і сэтаў беларускіх альбо замежных dj-яў і кампазытараў электроннай музыкі. - Навінаў, аглядаў, рэцэнзіяў, цікавых фактаў, перакладаў тэкстаў, спасылак на электронныя рэсурсы, што маюць дачыненьне да беларускай альбо сусьветнай rave-культуры. - Анонсаў й фотасправаздачаў рэйваў, імпрэзаў і вечарынаў Беларусі альбо блізкага замежжа. - Спасылак на беларускія інтэрнэт-рэсурсы, прысьвечаныя электроннай танцавальнай музыцы - Прамоўшэна беларускіх праектаў электроннай музыкі
III. Забараняецца: - камэрцыйная рэкляма - допісы з заклікам да ўдзелу ў любых чартах, конкурсах і гіт-парадах і г.д (калі трэба, у межах суполкі будуць ладзіцца свае рэйтынгі) - рэкляма рэсурсаў, якія не датычаць тэматыкі суполкі - абражаць удзельнікаў суполкі альбо выкарыстоўваць у допісах ненарматыўную лексыку - пакідаць допісы без магчымасьці камэнтаваньня Будзьце ўзаемнаветлівыя 👁 1.43 КБ