| Mosaic | |
|---|---|
| 👁 Image | |
| Тып | браўзер |
| Распрацоўшчык | Нацыянальны цэнтр суперкамп’ютарных праграм (NCSA) |
| Напісана на | C[1] |
| Аперацыйная сістэма | Windows,Unix,AmigaOS[d],Classic Mac OS[d]іOpenVMS[d] |
| Першы выпуск | студзень 1993 |
| Апошняя версія |
|
| Фарматы чытаных файлаў | Mosaic hotlists[d]іGIF[2] |
| Фарматы ствараных файлаў | Mosaic hotlists[d] |
| Ліцэнзія | прапрыетарная |
| Сайт |
ncsa.illinois.edu/enabli… mosaic.mcom.com |
| 👁 Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
NCSA Mosaic — адзін з першых шырока даступных вэб-браўзераў, які адыграў важную ролю ў папулярызацыі Сусветнага павуціння і Інтэрнэту ўвогуле. Падтрымліваў некалькі інтэрнэт-пратаколаў, напрыклад, HTTP, FTP і Gopher. Яго папулярнасці спрыялі інтуітыўны інтэрфейс, надзейнасць і простая ўстаноўка.[3] Mosaic — гэта першы браўзер, які адлюстроўваў выявы разам з тэкстам, а не ў асобным акне.[4] Яго часта называюць першым графічным вэб-браўзерам, аднак насамрэч да яго існавалі менш вядомыя WorldWideWeb, Erwise[5] і ViolaWWW.
Mosaic быў распрацаваны ў Нацыянальным цэнтры суперкамп’ютарных праграм (англ.: National Center for Supercomputing Applications, скарочана NCSA)[4] пры Універсітэце Ілінойса ў 1992 годзе. NCSA выпусціла яго ў 1993 годзе.[6]
З 1995 года Netscape Navigator паступова захопліваў рынак. У выніку гэтага ў Mosaic засталася толькі нязначная частка карыстальнікаў. NCSA спыніла распрацоўку і падтрымку браўзера 7 студзеня 1997 года.[7]
Microsoft атрымала ліцэнзію на выкарыстанне зыходнага кода Mosaic пры стварэнні Internet Explorer у 1995 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ftp://ftp.ncsa.uiuc.edu/Web/Mosaic/Unix/source/old/ Праверана 9 чэрвеня 2009.
- ↑ http://giflib.sourceforge.net/history.html
- ↑ Andreessen, Marc.Mosaic – The First Global Web Browser(англ.)(недаступная спасылка).Архівавана з першакрыніцы 2ліпеня 2007.Праверана 16снежня 2006.
- 1 2 Berners-Lee, Tim.What were the first WWW browsers?(англ.). World Wide Web Consortium.Праверана 15чэрвеня 2010.
- ↑ Holwerda, Thom.The World's First Graphical Browser: Erwise(англ.). OSNews(3 сакавіка 2009).Праверана 2чэрвеня 2009.
- ↑ Vetter, Ronald J..Mosaic and the World-Wide Web(англ.). North Dakota State University(1 кастрычніка 1994).Архівавана з першакрыніцы 24 August 2014.Праверана 20 November 2010.
- ↑ Exhibits – Internet History – 1990's(англ.). Computer History Museum(2006).Праверана 16снежня 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 18 жніўня 2014.(англ.)
